Вы тут

Машына, якая заменіць хатнюю гаспадыню


Хатнія робаты ўжо не ў навіну для спажывецкага рынку. Вось толькі новая распрацоўка, якая змагла паказаць усяму свету, як сапраўды трэба рабіць падобныя прылады і якім павінен быць іх функцыянал, каб гэтыя прылады сапраўды былі карысныя.


Хатнія робаты — гэта менавіта тое, з чаго ўжо сёння пачынаецца рэальнае «паўстанне машын». Зрэшты, наўрад ці такія апараты збіраюцца захопліваць свет. Ва ўсякім разе, дакладна не робат Keecker. Упершыню прыладу паказалі яшчэ ў 2014 годзе ў Лас-Вегасе на выстаўцы бытавой электронікі, яшчэ ў выглядзе канцэпту. І вось зараз хатні робат цалкам гатовы і выходзіць на рынак. Цікава, што гэты вычварны малы ўмее рабіць?

Слоган праекта кажа пра тое, што Keecker — гэта больш, чым робат, гэта сапраўдны член сям'і. Нягледзячы на тое, што гэтыя словы не больш, чым маркетынгавы ход, яны на самай справе адлюстроўваюць усю сутнасць праекта. Пакуль адны робаты ўмеюць прыбіраць падлогу, іншыя сачыць за домам, а трэція падстрыгаць газон, Keecker узвальвае на свае плечы цяжкую задачу: ён бярэцца рабіць амаль усё гэта і адразу, ну можа быць, акрамя стрыжкі газона.

У першую чаргу робат з'яўляецца перасоўным мультымедыйным праектарам, які заменіць любы экран, тэлевізар і манітор у доме. Усе яны больш не патрэбныя, таму што Keecker транслюе карцінку ў найвышэйшай якасці, з велізарнай дыяганаллю і на любую паверхню, у тым ліку на сцены і столь.

Акрамя гэтага робат можа свяціць магутным LED-ліхтаром на 1000 люменаў. Як верны сабака ён можа «хадзіць» па доме за гаспадаром, чакаючы адпаведных распараджэнняў пры дапамозе галасавых камандаў або камандаў з мабільных прылад. Робат можа працаваць у якасці сховішча даных, падключаючыся да сеткі Wі-Fі, ён умее распазнаваць твары і адрозніваць чужых ад сваіх. Машына будзе паведамляць свайму карыстальніку пра ўсе дзіўнасці ў доме, будуць гэта злодзеі, адкрытае акно, разбітая катом ваза, падазроны шум, пажар, паводка або любое іншае падобнае здарэнне.

Робат самастойна перасоўваецца па доме, умее сам наведваць пляцоўку для папаўнення акумулятара і самае галоўнае — працуе будзільнікам для ўсіх членаў сям'і! Абуджаць машына дзяцей і дарослых будзе толькі пад іх любімыя мелодыі.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.