Вы тут

Сёння стартуе «Мінская лыжня — 2019»


Сёння ў сталіцы сапраўднае лыжнае свята. Ужо традыцыйная лютаўская «Мінская лыжня» збірае мноства гледачоў і ўдзельнікаў. Бо гэта відовішчна і здорава, тым больш што прыняць удзел могуць усе ахвотныя. Вось і студэнты з Кітая, якіх наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук нядаўна здымаў у Сілічах, запэўнілі яго, што абавязкова паўдзельнічаюць і ў сённяшніх стартах у Вяснянцы.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА


Спартыўнае свята пройдзе на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы 9 лютага, пачнецца ў 10:00 і працягнецца да 16:30, паведамілі «Звяздзе» ў Міністэрстве спорту і турызму.

Такім чынам, праграма свята прадугледжвае:

  • да 10:00 — прыбыццё ўдзельнікаў. Рэгістрацыя і атрыманне нумароў будзе ажыццяўляцца ў Футбольным манежы.
  • 11:00 — біятлонная эстафетная гонка 4 па 3,6 км сярод камандаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Вярхоўнага Суда, Канстытуцыйнага Суда, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, камандаў аматараў.
  • 11:40 — біятлонная гонка з масавым стартам сярод жанчын на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • 12:20 — біятлонная эстафетная гонка 4 па 3,6 км з удзелам камандаў цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, іх структурных падраздзяленняў.
  • 13:00 — лыжная эстафетная гонка 4 па 1,2 км з удзелам камандаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (міністэрствы і ведамствы з колькасцю апарату 100 чалавек і вышэйшай).
  • 13:40 — лыжная эстафетная гонка 4 па 1,2 км з удзелам камандаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (міністэрствы і ведамствы з колькасцю апарату да 100 чалавек).
  • 14:20 — лыжная эстафетная гонка 4 па 2,5 км з удзелам камандаў вышэйшых навучальных устаноў (з ліку студэнтаў).
  • 14:50—16:30 — масавыя старты ў лыжных гонках на 2,5 км.

Падчас біятлоннай эстафетнай гонкі кожны ўдзельнік пройдзе дыстанцыю 3,6 км (тры кругі па 1,2 км) з двума агнявымі рубяжамі. Стральба (пяць стрэлаў без дадатковых патронаў) будзе арганізавана з адлегласці 45 м са становішча лежачы з малакалібернай вінтоўкі па біятлонных мішэнях дыяметрам 11,5 см. За кожную незакрытую мішэнь удзельніку будзе прызначаны адзін штрафны круг (50 м). Вінтоўкі будуць размяшчацца на пазіцыях для стральбы, а стральба весціся пад наглядам інструктара.

Пераможцы і прызёры ў эстафетах вызначаюцца па найменшым часе, затрачаным на праходжанне дыстанцыі чатырма ўдзельнікамі. Найлепшых узнагародзяць медалямі і прызамі, каманды-пераможцы і прызёры атрымаюць кубкі. Усе ўдзельнікі, якія прыйшлі да фінішу, атрымаюць па памятным медалі.

Балельшчыкаў таксама чакае культурна-забаўляльная праграма.

Загаловак у газеце: На лыжны старт!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».