Вы тут

Раім схадзіць


Выстава карцін Барыса Грабеншчыкова, паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова, «Музыка і зоркі» ў Планетарыі і форум эксперыментальных пластычных тэатраў — афіша «Звязды» з 11 па 17 лютага.


Выстава карцін Барыса Грабеншчыкова «Татэмы Зімагораў»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: па 10 сакавіка

Колькі каштуе: 8 рублёў; школьнікі і студэнты дзённай формы навучання — 4 рублі

Пачынаючы з канца 80-х выставы Грабеншчыкова праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай мінскай экспазіцыі пад назвай «Татэмы Зімагораў» увайшло больш за трыццаць жывапісных работ апошніх гадоў, некаторыя з якіх будуць экспанавацца ўпершыню.

Карцінам Грабеншчыкова, як і яго песням, уласцівая ўскладненасць вобразнай сістэмы, постмадэрнісцкая гульня з вобразамі, інсітна-аўтсайдарская філасафічнасць. Асаблівую перавагу Барыс Барысавіч аддае жанру пейзажа, у якім дзіўным чынам злучае выяўленчую і музычную тканіну: колерапластычнае рашэнне яго прац набывае пазнавальныя абрысы Грабеншчыкоўскіх меладычных ліній, ствараючы адчуванне дыфузіі светапаветранага асяроддзя і гуку.

Б.Г. можна будзе не толькі глядзець, але і чуць, бо экспазіцыйны шэраг будзе падтрыманы інструментальнай музыкай аўтара, створанай адмыслова для музейнага праекта.


Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, пл. Калініна

Калі: З 14 лютага да 31 сакавіка

Колькі каштуе: 16 рублёў; дзецям — 10 рублёў; да 4 гадоў — бясплатна

Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» было створана кітайскай кампаніяй Haitian Culture на аснове старажытных традыцый і сучасных тэхналогій. Натхненнем для стваральнікаў стала Свята ліхтароў — адна са старажытных традыцый, якой ужо больш за 2 тысячы гадоў. Яго адзначаюць у завяршальны дзень двухтыднёвага кітайскага Новага года. Па ўсім Кітаі жыхары запальваюць ліхтарыкі у сваім жыллі, у многіх рэгіёнах краіны праходзяць яркія прадстаўленні, якія дэманструюць мастацтва ліхтароў ва ўсёй яго разнастайнасці.

Часцінка сапраўднай кітайскай традыцыі прыедзе і ў Мінск. У Цэнтральным Батанічным садзе будзе выстаўлена больш за 25 маштабных светлавых кампазіцый, якія ўключаюць больш як 500 аб'ектаў. Кожная фігура — гэта вынік працы дзясяткаў майстроў і міні-шэдэўр. Трывалы стальны каркас па-майстэрску накрыты рознакаляровай тканінай, якая падсвечваецца знутры, дзякуючы чаму, нягледзячы на свой немаленькі памер, экспанаты здаюцца абсалютна бязважкімі. Гасцей чакаюць з 18.00 да 22.30, паколькі ліхтары выглядаюць асабліва эфектна менавіта ў вячэрні і начны час.


8-ы Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова 

budzma.by

Дзе: пляцоўкі Мінска

Калі: 14 — 17 лютага

Колькі каштуе: бясплатна

14 лютага ў 18.00 чакаецца прэзентацыя новай кнігі Ігара Шклярэўскага «Ожерелье сушёных грибов» (серыя «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»). Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а).

15 лютага І дзень: Урачыстае акрыццё фестывалю — 18.00-22.00. Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі «7 Неба» гатэля «Мінск» (праспект Незалежнасці, 11 корп. 2, 6 паверх). Таксама ў гэты дзень адбудуцца: цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў», выступы лаўрэатаў літаратуных прэмій за 2018 год і чытанні пачэсных гасцей фестывалю: Алесь Разанаў, Вера Бурлак, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Някляеў.

16 лютага ў кафэ «Граi» (15:00 – 23:00) адбудзецца «Мiнская школа паэзіі», у рамках якой запланаваныя: прэзентацыя новых паэтычных кніг, перакладчыцкі слэм, «Ноч Паэзіі» і «Моладзевая сцэна», музычныя выступы Алеся Камоцкага і Юрася Ускова.

17 лютага: фэст аднаго верша “Каханне. Зіма”. Фінальная вечарына і вызначэнне пераможцаў. Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). 


Музыка і зоркі

Фота: radario.ru

Дзе: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2

Калі: 14 лютага ў 19:00

Колькі каштуе: 10 рублёў

  • Mokh & Foh — праект клавішніка Рэйзiса Цімура (Адыс Абеба, TrueLitwinBeat, La Manche, Botanic Project).
  • Triangle — праект live-looping мультыінструменталіста Андрэя Апановіча (Warsoba).
  • FillFree — мультыінструменталіст і гукарэжысёр Сяргей FillFree (Radiofillz).

Яны сумесна падрыхтавалі спецыяльную мяккую і насычаную прасторавымі гукавымі эфектамі музычную праграму, якую сыграюць толькі адзін раз на «Музыка і зоркі».

Драматургія канцэрту ўвасабляе ўсе стадыі касмічнага падарожжа: падрыхтоўка да старту і адрыў ад зямлі на цязе тэхнагенных індустрыяльных сінтэзатарных мелодый, пераадоленне атмасферы і выхад у космас пры дапамозе прастораўтваральных рэверберацый і акустыкі памяшкання, падарожжа да туманнасцяў «Сэрца» і «Душа», паскарэнне мажорнымі пералівамі акустычнай гітары і вяртанне на Зямлю пасля назірання за зліццём квазара і нейтроннай зоркі, якія ў гэты момант становяцца нечым большым і куды больш значным, чым проста два адзінокіх касмічных аб'екта, што да гэтага рухаюцца па сваіх арбітах.


ПлаSтформа-2019

Фота: minsknews.by

Дзе: тэатральныя пляцоўкі Мінска

Калі: 13 — 17 лютага

Колькі каштуе: ад 12 рублёў

Праграма форума традыцыйна прадставіць гледачам шырокую панараму пластычнага эксперыменту: фізічны тэатр, харэаграфічныя і пластычныя спектаклі, сучасную пантаміму і «візітную картку» ПлаSтформы — бута, якое так рэдка можна ўбачыць у Беларусі. Упершыню ў замежнай праграме будуць прадстаўлены Аўстрыя і Кітай. Акрамя таго, у афішы праекты з Чэхіі, Ізраіля, Польшчы і Расіі.

  • 13 лютага ў 18:00 будзе прадстаўлены спектакль «In Heaven» (Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура) — перформанс Антаніна Брында, трохгадзіннае выкананне аднайменнай кампазіцыі з фільма Дэвіда Лінча «Галава-гумка».
  • 14 лютага ў 19:00 — «Чалавек па імені...» (Культурны хаб 0К16). Пластычны спектакль, прысвечаны Л. Кэралу, ад гасцей з Санкт-Пецярбурга — фізічнага тэатра OddDance
  • 15 лютага (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі) адбудзецца вечар монаспектаклей, што прадстаўлены двума замежнымі працамі: «Paula» (Editta Braun company & Ірыс Хайцінгер) і «Empty set» (Нга Ман Чэанг)
  • 16 лютага ў 18:30 — Монаспектакль «Апошняе сола К.» (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў). 20:30 — «Паміж простым і складаным» (Культурны хаб 0К16), харэаграфічны спектакль, у якім дзеянне развіваецца «паміж сном і карагодам»
  • 17 лютага ў 16:00 — «Femina» (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў). Монаспектакль Юзэфа Маркоцкага (Фізічны Тэатр Формы, Вроцлаў), заснаваны на біяграфіі і творчасці Бруна Шульца і звяртаецца да ролі жанчыны ў жыцці пісьменніка. 19:00 — CHOREO CONTENT (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі). Вечар сучаснай харэаграфіі прадставіць самыя цікавыя праекты ў галіне сучаснага танца Беларусі.

Канцэрт гурта «Касіяпея»:

Фота: sadwave.com

Дзе: клуб-бар «Графіці», зав. Калініна, 16

Калі: 14 лютага ў 19:00

Колькі каштуе: ад 15 рублёў

У Дзень Усіх Закаханых трэба здзіўляць сваіх паловак нечым новым, або радаваць старым добрым і вясёлым! Менавіта ў гэты дзень, 14 лютага, у чацвер, нашаявашая любімая група «Касіяпея» ў поўным складзе дасць слёзна-радасны канцэрт для ўсіх закаханых пар без абмежаванняў! Можа быць і сцёб, але настолькі разумны і тонкі, што многім «сур'ёзным» артыстам застаецца толькі зайздросціць. Псіхічнахворая творчасць здаровых людзей. Абуральная паранармальным. Бацькі беларускай фрык-сцэны і айчыннага квазiтрэш-мадэрна!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».