Вы тут

Міні-кірмашы вакансій пройдуць у Мінску на гэтым тыдні


Сталічная служба занятасці правядзе на гэтым тыдні міні-кірмашы вакансій, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


13 лютага міні-кірмаш адбудзецца ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 1 (вул. Я.Коласа, 69). Пра свае вакансіі раскажуць супрацоўнікі Замежнага ўнітарнага прадпрыемства "БелВілесдэн" і філіяла № 3 "Мінскі камбінат сілікатных вырабаў", ААТ "Беларускі цэментны завод".

14 лютага аналагічнае мерапрыемства пройдзе ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 3 (вул. Шчарбакова, 32). У ім возьмуць удзел прадстаўнікі "БелВілесдэн" і ССУ № 3 дзяржаўнага прадпрыемства "Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама".

Час правядзення ўсіх міні-кірмашоў - з 10:00 да 12:00.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.