Вы тут

Два выпадкі адру зарэгістраваныя ў Беларусі ў бягучым годзе


Два выпадкі адру зарэгістраваныя ў Беларусі ў бягучым годзе, за ўвесь мінулы год такіх выпадкаў было 254. Пра гэта, як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", распавяла ў эфіры тэлеканал "Беларусь 1" намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава.


Захворванні на адзёр фіксуюцца ў суседніх з Беларуссю краінах. Так, ва Украіне толькі ў мінулым студзені захварэлі больш за 15 тысяч чалавек, ёсць і смяротныя выпадкі. У цэлым у Еўропе захворванне на адзёр у мінулым годзе ў тры разы перавысіла паказчыкі за 2017 год і ў 15 разоў - за 2016 год.

- Што тычыцца Рэспублікі Беларусь, дзякуючы высокаму ўзроўню вакцынацыі сярод насельніцтва мы не прагназуем якіх-небудзь падзей, звязаных з захворваннем на адзёр, - запэўніла Наталля Жукава.

Разам з тым, прывазныя выпадкі ёсць, адзначыла Наталля Жукава. Паводле яе слоў, усе яны рэгіструюцца. Людзям, якія кантактавалі з хворымі, прапануецца прайсці вакцынацыю. Толькі ў мінулым годзе дадаткова прайшлі вакцынацыю 10 тысяч чалавек.

- Гэта дало свой вынік. Прывазныя выпадкі не распаўсюдзіліся і не дазволілі пагоршыцца сітуацыі, - канстатавала намеснік міністра.

Па словах Жукавай, на адзёр у большай ступені хварэюць дарослыя, так як дзеці прышчэпленыя.

- Але хварэюць і дзеці, гэта ў тых выпадках, калі бацькі адмовіліся ад прышчэпкі, - сказала яна.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі адру па-ранейшаму застаецца вакцынацыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?