Вы тут

Японскі ордэн Узыходзячага Сонца ўручаць беларускаму харэографу Малышавай


Японскі ордэн Узыходзячага Сонца 15 лютага будзе ўручаны народнай артыстцы Беларусі выкладчыку Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Клары Малышавай. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага, піша БЕЛТА.


Фота: kino-teatr.ru

Гэтай узнагароды беларуска ўдастоена за вялікі ўклад у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама за садзейнічанне ва ўмацаванні сувязі паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі. Клара Малышава не толькі навучала японскіх артыстак у Беларусі, але і праводзіла майстар-класы ў балетных школах у розных гарадах Японіі. Японскім бокам таксама высока ацэнены яе ўклад у паглыбленне ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі ў цэлым. 

Клара Малышава стала першым кавалерам японскага ордэна сярод грамадзян Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».