Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае Польшчу 11-14 лютага


Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з кіраўніком Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам сёння пачынае афіцыйны візіт у Польшчу, які працягнецца да 14 лютага.


Падчас візіту запланаваны сустрэчы з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам краіны Матэушам Маравецкім, маршаламі Сената і Сейма Станіславам Карчэўскім і Марэкам Кухцінскім, а таксама з кіраўніком МЗС Яцэкам Чапутовічам.

Падчас перамоў на высокім і вышэйшым узроўнях плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і ў іншых галінах. Асаблівая ўвага палітыкі маюць намер надаць ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Акрамя таго, чакаецца заключэнне беларуска-польскага пагаднення аб сацыяльным забеспячэнні.

Парламенцкая дэлегацыя таксама наведае Польскую акадэмію навук і нанясе візіт у Беласток, дзе правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай нацменшасці і кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.