Вы тут

ЗША зноў пагражае "шатдаўн": перамовы аб міграцыйнай палітыцы сарваліся


Перамовы паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ў кангрэсе ЗША, мэтай якіх было не дапусціць новага спынення працы ўрадавых устаноў, зайшлі ў тупік. Гэта адбылося раней крайняга тэрміну, адведзенага на перамовы, і цяпер краіна зноў на мяжы "шатдаўна".


Удзельнікі перамоваў спадзяваліся заключыць пагадненне да панядзелка, каб даць кангрэсу час для прыняць закон аб бюджэце да пятніцы, 15 лютага. У гэты дзень канчаецца тэрмін часовага аднаўлення работы ўрада.

25 студзеня прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў аб аднаўленні работы ўрадавых устаноў пасля "шатдаўна", які ў канцы мінулага года падоўжыўся 35 дзён і стаў самым доўгім у гісторыі ЗША.

Краевугольным каменем у спрэчцы аб бюджэце стала патрабаванне Трампа вылучыць 5,7 млрд долараў на памежныя ўмацаванні - фактычна, гаворка ідзе пра адзін праект: будаўніцтва сцены на мяжы з Мексікай у рамках рэалізацыі перадвыбарчага абяцання аб узмацненні барацьбы з нелегальнымі мігрантамі.

У аснове рознагалоссяў і цяпер ляжыць настойлівасць прэзідэнта Трампа ў прасоўванні законапраекта аб фінансаванні памежнай сцяны паміж ЗША і Мексікай. А ў тупік перамовы зайшлі з-за патрабаванні дэмакратаў засяродзіць намаганні міграцыйных службаў на затрыманні мігрантаў толькі з крымінальным мінулым, а не тых, у каго пратэрмінаваны візы.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.