Вы тут

У сталіцы сёння стартуе “Залатая шайба”


11 лютага ў 12.30 у “Чыжоўка-Арэна” ў Мінску адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXI гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.


“Залатая шайба” зноў вызначыць лепшую дваровую хакейную каманду сталіцы. У фінальных гарадскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай прымуць удзел 9 каманд, якія сталі пераможцамі раённых спаборніцтваў. У ліку ганаровых гасцей цырымоніі адкрыцця -- прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама, упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама.

"Беркут" з Фрунзенскага раёна пазмагаецца з "Мядзведзем" з Маскоўскага, а вось "Тарнада" з Заводскага раёна сустрэнецца з "Алімпіяй", якая прадстаўляе Першамайскі раён. Неперасягненыя "Грыфоны" пакажа свой спрыт у барацьбе з "Метэорам" з Кастрычніцкага раён.

Адкрые мерапрыемства святочная праграма з прадстаўленнем каманд і сімвалічным укідваннем шайбы.

Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзяцца ўжо ў ХХІ раз з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея. Выключнае патрабаванне спаборніцтваў -- удзел толькі дваровых хакейных каманд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.