Вы тут

У Крамлі праанансавалі дзве сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна - 13 і 15 лютага


У Крамлі праанансавалі дзве сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якія пройдуць на гэтым тыдні - 13 і 15 лютага. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта РФ.


"13 лютага ў Сочы Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам", - праінфармавалі ў прэс-службе. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

"З улікам канструктыўнага развіцця расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы 15 лютага пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт. Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах", - дадалі у Крамлі. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.