Вы тут

Беларуская чыгунка прызначыла 28 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы


Магістраль у перыяд сакавіцкіх святаў прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальным і міжнародных зносінах. Усяго з 7 па 11 сакавіка будзе дадаткова курсіраваць 28 цягнікоў. З улікам павелічэння пасажырапатоку большая колькасць цягнікоў прадугледжаны на 7 сакавіка, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі сумежных дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных кірунках: Мінск - Вільнюс, Гомель - Сноўск. Праводзіцца работа па ўзгадненні і прызначэнню транзітных цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

У міжрэгіянальным паведамленні прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў накірунках: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Пінск.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.