Вы тут

Форум "PR-кветка-2019" пройдзе з 27 па 29 сакавіка


У Белдзяржуніверсітэце распачаўся прыём заявак на ўдзел у XII Міжнародным адкрытым студэнцкім PR-форуме "PR-кветка-2019”. Ён стане пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам паміж абітурыентамі, студэнтамі, прафесіяналамі ў сферы камунікацыі і маладымі спецыялістамі з розных краін.


Крэатыўная канцэпцыя мерапрыемства ў гэтым годзе — Дом камунікацыі. У яе рамках будуць навучаць эфектыўна выбудоўваць камунікацыю, а ўдзельнікам конкурснай праграмы прапануюць прыдумаць свае рашэнні актуальных камунікацыйных задач, якія ацэніць прафесійнае журы.

Прыняць удзел у форуме могуць студэнты, а таксама старшакласнікі, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў.

Заяўкі прымаюцца ў трох секцыях: “Камерцыйныя праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці камерцыйных арганізацый, прасоўванне тавараў і паслуг); “Некамерцыйныя (сацыяльныя) праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый, праекты ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, прыцягненне ўвагі да сацыяльных праблем); “Startup-праекты” (прэзентацыя ідэі стартапа і прадстаўленне плана яе камунікацыйнага прасоўвання для пэўных мэтавых аўдыторый).

  • Для ўдзелу ў  “PR-кветка-2019" неабходна запоўніць электронную заяўку да 10 сакавіка ўключна і выслаць кароткае апісанне свайго праекта. Удзельнічаць у форуме можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды да шасці чалавек.
  • З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве і патрабаваннямі да афармлення ініцыятывы можна азнаёміцца ​​на сайце.
  • Арганізатарам форуму выступае кафедра тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі, суарганізатар — кансалтынгавая кампанія IPR Belarus

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».