Вы тут

У БДПУ стартуе "Купалаўскі тыдзень"


Сумесны праект Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Купалаўскі тыдзень у БДПУ” пройдзе з 12 па 15 лютага.


Яго мэта — садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і духоўнаму станаўленню студэнтаў, павышэнню цікавасці будучых педагогаў да тэатра, развіццю ў іх пачуцця прыгожага.

На галоўнай сцэне ўніверсітэта пакажуць 4 спектаклі (“Вечар”, “Паўлінка”, “Шабаны ”і “Каханне як мілітарызм”), пасля чаго адбудуцца творчыя сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў з вядучымі артыстамі Купалаўскага тэатра.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах дамоўленасці аб супрацоўніцтве ўніверсітэта з тэатрам ўжо ў другі раз. Упершыню аналагічны сумесны праект быў рэалізаваны ў лютым 2016 года.

Адкрыццё “Купалаўскага тыдня ў БДПУ” адбудзецца 12 лютага, пачатак – у 14.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (актавая зала). Ва ўрачыстай цырымоніі запланаваны ўдзел міністра адукацыі Ігара Карпенкі, міністра культуры Юрыя Бондара, а таксама рэктара БДПУ Аляксандра Жука. Пасля святочнага старту распачнецца спектакль “Вечар”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?