Вы тут

Рэспубліканскі турнір фізікаў вызначыў пераможцаў


Ліцэісты БДУ заваявалі на Рэспубліканскім турніры юных фізікаў “золата” і “серабро”. Залатымі прызёрамі сталі адзінаццацікласнікі Ігар Філіповіч, Цімур Безіеў, Лізавета Смалякова, Багдан Насекайла і Аліса Согрына. Кіраўніком каманды выступіў пяцікурснік фізічнага факультэта БДУ Данііл Мневец.


Дыплом II ступені ў каманды дзесяцікласнікаў Ліцэя БДУ. У яе склад увайшлі Марына Белазорава, Сафія Багакоўская, Аляксей Борыс, Міраслаў Колас і Арсеній Холад. Падрыхтоўкай хлопцаў і дзяўчат займаліся студэнткі першага і другога курсаў факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Паліна Шырко і Соф'я Анісімава. “Серабро” таксама і ў зборнай Ліцэя БНТУ №1.

Трэцяе месца інтэлектуальнага спаборніцтва падзялілі каманды “Разумісты” і “NEW” з горада Варонежа (Расія), каманды Ліцэя БНТУ №2, Нясвіжскай гімназіі і сталічнай гімназіі №61.

Навучэнцы спаборнічалі ў некалькіх фізічных “баях”, дзе яны прадстаўлялі свае  рашэнні задач, а таксама займалі пазіцыі апанента і рэцэнзента. Крытэрыямі ацэнкі з'яўляліся пісьменнасць, пераканаўчасць і аргументаванасць выступлення.

  • Усяго ў турніры бралі ўдзел 15 каманд з Беларусі і Расіі. З найлепшых удзельнікаў спаборніцтва будзе сфарміравана зборная, якая прадставіць Беларусь на Міжнародным турніры юных фізікаў. Ён пройдзе ў ліпені гэтага года ў Варшаве (Польшча).
  • Арганізатарам рэспубліканскага турніру выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».