Вы тут

Кангрэсмены ў ЗША дамовіліся аб мяжы. Гэта дапаможа пазбегнуць "шатдаўна"


Дэмакраты і рэспубліканцы ў кангрэсе дасягнулі папярэдніх дамоўленасцей па пытанні аховы паўднёвых межаў ЗША. Гэта павінна дапамагчы пазбегнуць чарговага прыпынення працы ўрадавых устаноў 15 лютага, калі скончыцца адпушчаны на перамовы тэрмін, паведамляе ВВС.


Як паведаміў журналістам сенатар ад рэспубліканцаў Рычард Шелбі, кангрэсменаў атрымалася дасягнуць дамоўленасцей на закрытай сустрэчы, якая працягвалася да позняга вечара. Паводле яго слоў, дэталі пагаднення стануць вядомыя пазней.

Пакуль незразумела, ці падтрымае гэтае пагадненне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які ў аўторак выступае перад сваімі прыхільнікамі ў Тэхасе. "Мы ў любым выпадку будуем сцяну", - заявіў ён.

Удзельнікі перамоваў спадзяваліся заключыць пагадненне да панядзелка, каб даць кангрэсу час для прыняць закон аб бюджэце да пятніцы, аднак перамовы зайшлі ў тупік.

25 студзеня прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў аб аднаўленні работы ўрадавых устаноў пасля "шатдаўна", які пачаўся ў канцы года, доўжыўся 35 дзён і стаў самым доўгім у гісторыі ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».