Вы тут

Новы кіберспартыўны турнір пройдзе ў Беларусі ў некалькі этапаў


Рэгіянальная серыя спаборніцтваў пад назвай “Бітва гарадоў” пройдзе ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.


Беларуская федэрацыя кіберспорту ў партнёрстве з сеткай крам электронікі і бытавой тэхнікі “5 элемент” пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі аб'яўляе пра старт новай серыі адборачных спаборніцтваў пад назвай “Бітва гарадоў”. Яны пройдуць у Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі і Магілёве. Тым самым у рэгіянальных каманды з'явіцца ўнікальны шанец заявіць пра сябе і прадставіць сваю вобласць на Гранд-фінале ў Мінску.

“Бітва гарадоў” будзе складацца з пяці адборачных турніраў і Гранд-фіналу. Адпраўной кропкай для новага чэмпіянату стане Віцебск. Лепшы калектыў па выніках віцебскіх кваліфікацый атрымае пуцёўку ў фінальную стадыю і магчымасць пазмагацца за прызавы фонд у 6000 рублёў.

Удзельнікі спаборніцтваў будуць паказваць сваё майстэрства на спецыяльных гульнявых камп’ютарах з прафесійным абсталяваннем, цалкам адпаведным сусветнай спецыфікацыі.

“Бітва гарадоў” — рэгіянальная серыя турніраў у некалькіх дысцыплінах, арганізаваная Беларускай федэрацыяй кіберспорту. Галоўнай мэтай праекту з'яўляецца папулярызацыя кіберспорту ў краіне, а таксама павышэнне прафесійнага ўзроўню і ўцягнутасці беларускіх кіберспартсменаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».