Вы тут

Аэраглісер перавярнуўся на рацэ на Століншчыне: два чалавекі патанулі


На Століншчыне на рацэ Прыпяць перакуліўся аэраглісер з 11 пасажырамі на борце. Два чалавекі патанулі, паведамляе БЕЛТА.


Паведамленне аб няшчасным выпадку паблізу вёскі Семігосцічы паступіла ў дзяжурную частку 11 лютага ў 14.58. На борце аэраглісера турыстычнай базы знаходзіліся 11 чалавек, пасля яго перакульвання 8 апынуліся на лёдзе, трое - у вадзе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы выратавалі мужчыну 1980 года нараджэння, які з агульным пераахаладжэннем арганізма шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.

З вады дасталі цела патанулага мужчыны 1972 года нараджэння. Работнікамі ТРВАД праводзіліся работы па пошуку яшчэ аднаго патанулага - 1979 года нараджэння. Яго цела не знойдзена.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».