Вы тут

Маўчаць ці смакаваць падрабязнасці?


“Школьнік, які дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю, нанёс настаўніцы рускай мовы і літаратуры, не менш як 17 удараў нажом, у тым ліку — у вобласць жыццёва важных органаў”. Гэта паведамленне пра здарэнне ў сталічнай гімназіі № 74 у мае 2016 года выклікала ва ўсіх шок. Але літаральна праз некалькі месяцаў (у кастрычніку) стала вядома пра разню ў сталічным гандлёвым цэнтры “Еўропа”, якую зладзіў 17-гадовы студэнт-першакурснік: смяротнай зброяй у яго руках стала бензапіла.


Затым ва ўсіх на слыху было забойства ў Слоніме, дзе 16-гадовы ўнук забіў бабулю і дзядулю, якія яго выгадавалі: жанчыне  ён нанёс не менш як 16 удараў нажом і не менш як 27 удараў і нажом, і сякерай — дзядулі.

Летась стала вядома пра напад у сталіцы 14-гадовага падлетка на свайго бацьку з нажом: хлопец паспеў нанесці яму некалькі удараў у спіну, пасля чаго даросламу чалавеку ўсё ж такі ўдалося адабраць у сына нож.

І вось новае здарэнне ў Стоўбцах, прычым са смяротнымі ахвярамі. “Гэта дзіця заўсёды было ціхае, спакойнае. Ніколі ні ў чым не было заўважана. Школу не прапускала”, — так кажуць пра забойцу настаўніцы і адзінаццацікласніка людзі, якія добра ведалі хлопца і яго сям’ю.

І ўсё ж такі здарылася тое, што здарылася. Зразумела, што ў інтарэсах следства інфармацыя будзе паступаць у СМІ дазіравана, вось толькі мы жывем у эпоху лічбавага грамадства, таму і фота падазраванага, і яго прозвішча тут жа трапілі ў інтэрнэт. Вельмі хочацца ў гэтым памыліцца, але не выключана, што для кагосьці ён стане прыкладам для пераймання.

Трэба заўважыць, што за апошнія гады паведамленні пра напады школьнікаў на аднакласнікаў і настаўнікаў прыходзяць рэгулярна не толькі з ЗША, дзе агнястрэльная зброя знаходзіцца ў свабодным доступе, але і з суседняй Расіі. Вось толькі некаторыя з іх.

Люты 2014-га. У сталічным Атрадным дзесяцікласнік расстраляў настаўніка біялогіі і адстрэльваўся ад паліцэйскіх.

Верасень 2017-га. Вучань 9-га класа школы ў падмаскоўнай Іванцееўцы з крыкам: “Я прыйшоў сюды здохнуць!” ударыў настаўніцу інфарматыкі кухонным сякерай і адкрыў стральбу з пнеўмата.

Студзень 2018 года: ва Улан-Удэ падлетак з сякерай і кактэйлем Молатава уварваўся ў школу і ў літаральным сэнсе слова пачаў усіх рэзаць. У гэтай бойні пацярпелі сем чалавек. Калі ў хлопца спыталі, чаму ён так зрабіў,  ён сказаў даслоўна: “Мяне ўсё дастала — настаўнікі, бацькі. Школа далбанутая. Атэстат не даюць, усё фігова. І наогул пайшлі вы ўсе .”..

Кастрычнік 2018 года. 18-гадовы студэнт адкрыў стральбу ў політэхнічным каледжы ў Керчы. Яго ахвярамі стаў 21 чалавек. Сам ён скончыў жыццё самагубствам.

Кожная такая трагедыя вельмі доўга абмяркоўваецца ў сацсетках і СМІ. У выніку падлеткі бачаць, што іх сумна вядомыя аднагодкі прыцягваюць да сябе павышаную ўвагу. І пакуль інфармацыя пра гэта будзе так ярка транслявацца, яны будуць знаходзіць сабе куміраў у такіх вось школьніках з сякерай ці нажом і паўтараць іх дзеянні. Зразумела, замоўчваць такія злачынствы немагчыма, але трэба старацца максімальна фільтраваць інфармацыю такога роду, каб не пладзіць сярод дзяцей патэнцыяльных забойцаў.

Між іншым, вядома, што многія са школьнікаў, якія вырашылі выплюхнуць сваю агрэсію з дапамогай зброі, з’яўляюцца прыхільнікамі “Калумбайна” — амерыканскай гісторыі пра двух вучняў, якія напалі на школу, паранілі 37 чалавек, з іх 13 смяротна, пасля чаго пакончылі з сабой.

Слова “Калумбайн” фактычна стала сінонімам масавага забойства.

А гісторыя двух вучняў, які ўзялі зброю і прыйшлі ў школу, працягвае “натхняць” забойцаў па ўсім свеце.

Пасля  масавай разні ў пермскай школе  “Лента.ру” знайшла сярод падлеткаў прыхільнікаў каларадскіх стралкоў і папрасіла іх патлумачыць, чаму яны спачуваюць забойцам? І вось якія адказы яны атрымалі:

“Настаўнікі і аднакласнікі, якія ганьбяць кагосьці, заслугоўваюць смерці. Усё таму, што, калі проста перайсці ў іншую школу, гэтыя людзі ўсё роўна будуць працягваць зневажаць, але ўжо іншых. Натуральна, іх трэба ліквідаваць. Такім чынам ты ратуеш іншых. Магчыма, усе, хто гэта трывае ў школе, ужо былі гатовыя да гэтага першапачаткова, гэта значыць, у сям'і ў іх тое ж самае адбывалася.

“Калумбайнеры — гэта больш, чым субкультура. Эрык і Дылан — увасабленне падлеткаў, якія змаглі адпомсціць. Яны паказалі, што будзе, калі на працягу некалькіх гадоў зневажаць чалавека. Эрык і Дылан мелі рацыю ў тым, што наша жыццё — гэта ўсяго толькі гульня. Яны здзейснілі моцны ўчынак. Забіўшы тых людзей, якія гадамі цябе крыўдзілі, ты даказваеш, што не так ужо і слабы. Проста праз нейкі час той, каго прыніжалі, таксама вырашыць адпомсціць. Чалавек першапачаткова можа быць нармальным, але прайшоўшы праз гэта, застацца такім жа, як раней, немагчыма. Я ўжо дастаткова нацярпеўся. Думаю, хутка ўсё зменіцца…”

“Абодва, і Эрык, і Дылан, хацелі паказаць, што яны не слабыя, што яны могуць даць адпор і пакінуць след — калі не ў памяці ўсяго свету, то хаця б у Амерыцы. У іх атрымалася. Але ў іх былі розныя матывацыі. Эрык пайшоў, каб здзейсніць рабіць масавае забойства, і пры гэтым гатовы быў памерці. А Дылан хацеў памерці, і ён быў гатовы на масавае забойства. Адчуваеце розніцу?

Ніхто не чакаў, што дзеці так жорстка і стрымана падыдуць да тэракту. Трэба мець мазгі, каб выбудаваць такі план забойства. Хоць, я думаю, яны не пайшлі б на гэта, калі б іх выслухалі, спынілі і пагаварылі з імі… Тады не спрабавалі кагосьці скапіраваць, а цяпер усе за імі паўтараюць”.

Што рухала дзесяцікласнікам са стаўбцоўскай школы, пакуль невядома. Сваю старонку ў сацыяльных сетках ён напярэдадні выдаліў. І зрабіў гэта, хутчэй за ўсё, свядома, бо першае, што робяць пасля падобных злачынстваў, гэта вывучаюць сацыяльныя сеткі, шукаючы там хоць нейкія тлумачэнні таму, што адбылося. Значыць, спантанным яго ўчынак нельга назваць. І чым болей будзе цяпер высоўвацца версій, тым больш доўга гэты выпадак будзе знаходзіцца на хвалі інтарэсу. Але ці будуць зроблены з гэтага правільныя высновы?

Пэўны час таму ў класных кіраўнікоў з’явіўся новы абавязак – адсочваць старонкі сваіх вучняў у сацыяльных сетках.

Аднак ці магчыма гэта зрабіць нават фізічна? І няўжо той, хто прыдумаў такую прафілактычную меру, не разумее, што падлеткі проста не будуць дапускаць у “сябры” сваіх педагогаў? Да таго ж у сацсетках ёсць шмат закрытых груп, дзе падлеткі кантактуюць толькі паміж сабой. Адным словам, пытанняў вельмі шмат. Пакуль ніхто не можа адчуваць сябе абароненым: ні дзеці, не педагогі ў школе. Але давайце ўсё ж такі фільтраваць інфармацыю…

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.