Днямі ў рэдакцыю нашай газеты завітаў пажылы мужчына з кіёчкам і невялічкай сумкай. Адрэкамендаваўся: «Антон Ліпніцкі. Мінчанін. Пенсіянер».
Мы прыселі побач у крэслы. Праз хвілінку на часопісны столік госць «Звязды» выклаў прынесеныя ў сумцы старыя фотаздымкі. Маленькія і вялікія, надрукаваныя на фотапаперы, — яны падаліся стракатымі лісточкамі даўняга календара. Нагадаўся мінулы час без мабільных тэлефонаў і камп'ютараў, калі фотаздымак узнікаў перад намі не электроннай выявай на экране, а рэальна існуючым на цвёрдай, але гнуткай кардонцы.
— Я сорак гадоў працаваў з фотаапаратамі ў руках, — расказваў наш госць. — Дапамагаў афармляць кнігі, часопісы, стэнды. Пабываў у многіх гарадах і вёсках. Адным словам — фіксаваў дасягненні народнай гаспадаркі. Мноства маіх здымкаў адышло ў мінулае, знікла там бясследна...
Але ж высветлілася, што па сваіх страчаных фотаработах мой суразмоўнік не надта сумуе, бо ў хатнім архіве засталіся тыя, што калісьці ён рабіў «для душы». Сярод іх — фота родных і знаёмых, пейзажы беларускіх мясцін, заўважаныя пільным вокам фотамайстра смешныя сітуацыі з гарадскога жыцця.
З фотаархівам старога майстра знаёмыя ўсе жыхары яго пад'езда ў шматпавярховым доме. Кабіну ліфта (не парушаючы правілаў карыстання тэхнікай!) дзядзька Антон упрыгожыў сваімі каляровымі фотапейзажамі — глядзіце, суседзі, якая прыгожая наша зямля!
Некаторыя вясёлыя сюжэты, знятыя Антонам Ліпніцкім з дапамогай простага плёначнага фотаапарата, мы вырашылі паказаць чытачам «Звязды». Робім такое, каб зноў пацвердзіць выснову: сапраўдны гумар ніколі не старыцца, нават калі аўтару гэтых вясёлых сюжэтаў ужо за дзевяноста гадоў.
Днямі я завітаў да дзядзькі Антона і сфатаграфаваў яго на прагулцы каля рэчкі, у незвычайнай «выставачнай зале» ліфта, у час размоў-успамінаў з жонкай Галінай над здымкамі сямейнага архіва.
Сваім фотаздымкам дзядзька Антон даў наступныя назвы:
Яўген ПЯСЕЦКІ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.