Вы тут

Як абараніць дзяцей ад кібербулінга, экстрэмізма і іншых з’яў у інтэрнэце?


Дэпутаты, прадстаўнікі міністэрства інфармацыі, адукацыі, праваахоўных органаў і ЮНІСЭФ абмяркоўвалі эфектыўную нарматворчую базу.


Першасная ўвага ў кантэксце абароны дзяцей ад негатыўнай інфармацыі надаецца інтэрнэт-прасторы. Ва ўмовах непазбежнай лічбавай трансфармацыі і развіцця IT-тэхналогій трэба працаваць на папярэджанне, у тым ліку, выпрацоўваючы неабходнае заканадаўства. Як стварыць эфектыўную нарматворчую базу, абмяркоўвалі на круглым стале “Практыка прымянення заканадаўства ў сферы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю, і пытанні яго далейшага ўдасканалення”.

Удзел у мерапрыемстве, арганізаваным Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі ніжняй палаты парламента, прынялі дэпутаты, прадстаўнікі міністэрства інфармацыі, адукацыі, праваахоўных органаў і ЮНІСЭФ.

"Пры ўсёй карыснасці інтэрнэту трэба памятаць, у віртуальным свеце, у сетцы, прысутнічаюць рэальныя людзі, а значыць, рэальныя рызыкі і інфармацыйная пагроза не ілюзорная. У сувязі з гэтым вельмі важная роля сістэмы адукацыі, здольнай ва ўзаемадзеянні з сям'ёй выхаваць пісьменнага карыстальніка, які лёгка арыентуецца ў патоках інфармацыі і ўмее ацаніць ступень небяспекі, ужыўшы на карысць атрыманае веданне, — сказаў Баліслаў Пірштук,  намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. —  Мае месца супрацьстаянне на ўзроўнi сэнсаў. Неабходна выбудаваць уласныя сістэмы бяспекі, якія б абгароджвалі дзяржаву і грамадзян ад уздзеяння дэструктыўнай і ілжывай інфармацыі на ўсіх узроўнях, як на ўзроўні дзяржавы, так і асоб розных узроставых груп".

Заканадаўчае забеспячэнне абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі — складнік інфармацыйнай бяспекі дзяржавы.

“1 ліпеня 2017 года закон уступіў у сілу (былі ўнесены папраўкі, якія датычацца пытанняў абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. — аўт.) і цяпер ужо магчыма правесці аналіз яго правапрымяняльнай практыкі, а таксама падумаць пра тое, што мы, дарослыя, можам зрабіць для таго, каб дзяцінства не было азмрочана нечымі супрацьпраўнымі дзеяннямі, каб не былі скажаны маральныя прынцыпы развіцця дзіцёнка, і каб не была нанесена шкода іх здароўю і развіццю, — расказала дэпутат Валянціна Ражанец”.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЮНІСЭФ Рашэд Мустафа Сарвар  падчас гутаркі з журналістамі адзначыў, што размова вельмі важная і своечасовая. Па яго меркаваннi, асаблівым выклікам з’яўляецца бяспека ў інтэрнэце: “80% школьнікаў сёння карыстаецца інтэрнэтам у Беларусі з мабільнага тэлефона, больш чым 90% штодня карыстаецца інтэрнэтам”.

За апошнія некалькі год карэкціроўку для забеспячэння бяспекі дзяцей ад шкоднай інфармацыі  былі ўнесены ў Закон “Аб правах дзіця”, “Аб рэкламе”, “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Адпаведныя папраўкі двойчы ўносіліся і ў Закон “Аб сродках масавай інфармацыі” — 1 ліпеня 2017 і 1 снежня 2018. Згодна з апошнiм новаўвядзеннем да забароненай адносіцца інфармацыя, што садзейнічае суіцыдальным дзеянням, звесткі аб непаўналетніх, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў, без дазволу іх прадстаўнікоў.

“Што датычна закону, то ўсё ў парадку, ён дастаткова ясна і правільна ўсё фармулюе. Іншая справа, як гэта ўсё адбываецца  на практыцы. І вось тут пачынаецца дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання ў частцы кантролю. Міністэрствам інфармацыі, у прыватнасці, створана цэлая сістэма, і нам гэты закон дапаможа правільна рабіць свае высновы”, — падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.

Грамадства

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

Гісторыя кар'еры падпалкоўніка ў адстаўцы Генадзя Цімахоўцава.

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад.