Вы тут

У Баранавіцкім раёне цесць патэльняй праламаў чэрап зяцю


У аграгарадку Мірны Баранавіцкага раёна застолле цесця з зяцем скончылася бойкай, паведамляе sb.by. Як аказалася, цесць падарыў дачцэ аўтамабіль. Гэты факт негатыўна ўспрыняў зяць, і паміж мужчынамі успыхнуў канфлікт.


Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка распавёў:

 - 10 лютага каля 17 гадзін пацярпелы 1992 года нараджэння гасцяваў дома ў свайго цесця 1973 года нараджэння. Мужчыны выпівалі, а потым паміж імі ўзнікла сварка. Падчас сваркі цесць патэльняй ударыў зяця па галаве. З сур'ёзнымі траўмамі мужчына дастаўлены ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу.

У дачыненні да цесця пацярпелага распачата крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Максымальнае пакараньне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.