Вы тут

«Ажывіць» старое насенне дапаможа «жывая» вада


Наліць водаправодную ваду ў каструльку амаль даверху, накрыць накрыўкай і паставіць на агонь. Нагрэць да тэмпературы прыкладна 90 градусаў. Гэтая стадыя, калі на воднай паверхні пачынаюць з'яўляцца бурбалкі, але вада яшчэ не закіпела.


Наступны этап больш складаны. Неабходна як мага хутчэй зняць з агню каструлю (накрыўку не здымаць!) і хутка яе астудзіць пад струменем праточнай халоднай вады. Пры гэтым не дапускаць трапляння праточнай вады ў каструлю.

Вось і ўсё. Цудадзейная дэгазіраваная вада гатовая. Захоўваць яе можна доўга. Атрыманую ваду неабходна пераліць у бутэльку, напаўняючы даверху, каб не было доступу паветра.

У гэтай вадзе можна ажывіць нават старое насенне. Замачыць, загарнуць у анучку з бавоўны або лёну і пакінуць у цёплым месцы. Праз некалькі дзён яно праклюнецца. Далей усё як звычайна... А яшчэ гэту ваду выкарыстоўваюць для ўкаранення чаранкоў, лісточкаў фіялак!

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».