У Гродне вынеслі прысуд дырэктару турыстычнай фірмы, якая прайграла грошы кліентаў на спартыўных стаўках. Паралельна вядзецца следства ў адносінах да служачай аднаго з філіялаў банка ў Бераставіцы. Замест папаўнення валютных рахункаў укладчыкаў, яна клала еўра і долары сабе ў кішэню.
Завяршылася судовая справа ў адносінах да 31-гадовай экс-дырэктара турфірмы, якая з мая па жнівень 2018 года атрымала ад гродзенцаў 45 тысяч рублёў за арганізацыю адпачынку. Але многія так і не змаглі паехаць па пуцёўках, бо азартная дырэктар патраціла грошы кліентаў, у прыватнасці, на стаўках у букмекерскіх канторах. Кожны з 15 пацярпелых пазбавіўся сумы ў памеры ад шасціста да васьмі тысяч беларускіх рублёў. Страта пацярпелым пакуль не кампенсавана. Днямі суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Яшчэ адну ашуканку 1961 года нараджэння нядаўна затрымалі ў Гродзенскай вобласці. Спецыяліст па аператыўна-касавай рабоце аднаго з філіялаў банка ў Бераставіцы паспрабавала збегчы са значнай сумай грошай. Яе затрымалі, арыштавалі, вядзецца следства.
Як расказаў падчас прэс-канферэнцыі начальнік УУС Гродзенскай вобласці Вадзім Сіняўскі, жанчына пераафармляла банкаўскія валютныя рахункі грамадзян — давала падпісваць законныя дакументы, потым іх падмяняла і выдавала на рукі падробныя. Грошы яна выкрадала і выносіла з банка. Следства выявіла 20 чалавек, якія пацярпелі ад яе махінацый. Агульная шкода склала амаль 202 тысячы долараў і 17 тысяч еўра. Супраць жанчыны заведзена 16 крымінальных спраў. Яшчэ па чатырох справах, шкода па якіх складае 38 тысяч долараў і 2 тысячы еўра, вядзецца праверка.
У сваю чаргу, укладчыкам таксама трэба быць больш пільнымі і адсочваць рух па сваіх разліковых рахунках пры фінансава-валютных аперацыях, нагадваюць праваахоўныя органы.
Маргарыта Ушкевіч
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.
«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».