Вы тут

Уладзімір Кухараў: Да Гульняў ужо падрыхтаваліся


Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў пасля выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый.


«Трэба з упэўненасцю адзначыць, што транспартны комплекс гатовы да правядзення на высокім узроўні ІІ Еўрапейскіх гульняў. Усе праграмныя дакументы, якія былі падрыхтаваны, або ўжо выкананыя, або знаходзяцца на завяршальнай стадыі», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Да Еўрапейскіх гульняў у краіне праводзілася работа па забеспячэнні і арганізацыі перавозак удзельнікаў гульняў. Для перавозкі насельніцтва і балельшчыкаў гарадскім пасажырскім транспартам «Мінсктранс» у гэтым годзе плануе закупіць 200 аўтобусаў і 60 электробусаў.

А дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі адзначае, што другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск будзе ўведзена ў эксплуатацыю ўжо ў красавіку — маі. Аэрапортам у цяперашні час вядуцца работы па сертыфікацыі ўзлётна-пасадачнай паласы, тэхнічна вельмі складанай.

Арцём Сікорскі дадаў, што вялікая ўвага аддаецца гатоўнасці аэрапорта да прыёму гасцей і спартсменаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. У прыватнасці, да 1 мая аэрапорт плануе ўстанавіць 10 стоек для самарэгістрацыі багажу Drop-Off, якія сумесна з кіёскамі самарэгістрацыі будуць утвараць адзіную сістэму. Укараняецца сістэма мабільных пасадачных талонаў і паслуга Fast Тгаск. Гэтыя мерапрыемствы, паводле яго слоў, дазволяць забяспечыць высокі ўзровень абслугоўвання пасажыраў, камфортнасць і бяспеку іх знаходжання ў аэрапорце, а таксама скараціць час іх абслугоўвання.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.