Вы тут

«Мінсктранс» арганізуе дастаўку балельшчыкаў на «Гонку легендаў»


У мэтах забеспячэння дастаўкі гледачоў з Мінска да месца правядзення фестывалю і адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў РЦАП «Раўбічы» 18, 20, 21, 23, 24 лютага будзе арганізавана работа прыгараднага экспрэснага маршрута № 449Э «станцыя метро «Барысаўскі тракт» — Раўбічы» і прадугледжана адпраўленне аўтобусаў ад прыпыначнага пункта «станцыя метро «Барысаўскі тракт» з інтэрвалам руху 10—15 хвілін у перыяд:


  • 18.02.2019 з 15:00 да 19:00;
  • 20.20.2019 з 14:00 да 20:00;
  • 21.02.2019 з 14:00 да 19:30;
  • 23.02.2019 з 9:00 да 19:30;
  • 24.02.2019 з 9:00 да 15:30.

Пасля заканчэння мерапрыемстваў 18, 20, 21, 23, 24 лютага адпраўленне аўтобусаў ад канчатковага прыпыначнага пункта «Раўбічы» будзе арганізавана па напаўненні салонаў. Час паездкі ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» да РЦАП «Раўбічы» складзе каля 30 хвілін.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Даехаць да легендаў будзе нескладана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?