У Стоўбцах у сераду развіталіся з забітай настаўніцай і вучнем сярэдняй школы №2, паведамляе Sputnik.
І настаўніца, і адзінаццацікласнік загінулі ад нажавых раненняў, якія ім нанёс 15-гадовы вучань школы ў панядзелак, 11 лютага. Падазраваны школьнік затрыманы.
Развітанне з настаўнікам прайшло ў яе дома, у Стоўбцах, пахаваюць загінулую на яе малой радзіме, у вёсцы Шашкі.
У гэты ж час у Стоўбцах праводзілі ў апошні шлях 11-класніка.
Развітацца з загінулым вучнем Аляксандрам прыйшлі нават тыя, хто не быў з ім знаёмы. Адпяванне школьніка праходзіла ў саборы святой праведнай Ганны.
Сёння ў школе ідуць заняткі, але многія школьнікі прыйшлі на развітанне з настаўніцай і старшакласнікам.
На адпяванне ў царкву труну з целам юнака прынеслі пазней за агавораны час - занадта многія хацелі з ім развітацца. Велізарная працэсія, у якой было вельмі шмат маладых людзей з букетамі кветак, расцягнулася на цэлую вуліцу.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.