Вы тут

Чыгуначны лагістычны цэнтр плануюць пабудаваць пад Брэстам


Чыгуначны лагістычны цэнтр па перагрузцы тавараў з Усходу на Захад і назад плануецца пабудаваць пад Брэстам. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс на сустрэчы з работнікамі і студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае БЕЛТА.


"Грузы не могуць трапіць у Еўропу, не перайшоўшы з шырокай каляіны на вузкую. Мы ў любым выпадку будзем іх перагружаць. У гэтым плане Кітай вельмі зацікаўлены. І мы сёння прапрацоўваем пытанне, каб ствараць лагістычны цэнтр па перагрузцы грузаў у Брэсце. Мы рыхтуем пляцоўкі для гэтага", - сказаў губернатар.

Ён адзначыў, што перамовы вядуцца з кампаніямі, якія нядаўна здалі аб'ект у Балбасава. "Мы з імі дамаўляемся, што яны будуць рабіць у нас чыгуначны лагістычны цэнтр у напрамку Высокага. Там ёсць вузкая каляіна, па якой з Польшчы чыгуначны транспарт можа заходзіць, і тут яго адразу будуць загружаць", - растлумачыў Анатоль Ліс.

Па афіцыйных дадзеных, у 2017 годзе Кітайская Народная Рэспубліка паставіла на рынак Еўрасаюза сваіх тавараў больш чым на $500 млрд - больш, чым Злучаныя Штаты. "Таму, натуральна, мы павінны выкарыстоўваць сваю вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Але мы зацікаўлены і ў тым, каб больш нашых тавараў паступала на кітайскі рынак", - рэзюмаваў кіраўнік рэгіёну.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.