Вы тут

Летась было арыштавана больш за 1700 вадзіцеляў-бяспраўнікаў


У апошняе дзесяцігоддзе сфарміравана ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння смяротнасці на дарогах нашай краіны. Як адзначыў часова выконваючы абавязкі начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік, патрэбны эфект дало ўзмацненне жорсткасці адказнасці за паўторнае кіраванне транспартам асобамі, якія не маюць права садзіцца за руль. Ужо не толькі штраф, але і адміністрацыйны арышт пагражае тым, хто трапляў у поле зроку работнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. За мінулы год больш чым 1700 чалавек панеслі падобнае пакаранне, дзякуючы чаму на 13 працэнтаў зменшылася колькасць людзей, пазбаўленых права кіраваць аўтамабілем.


— Летась быў спрошчаны парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу, — паведаміў Аляксандр Цагельнік. — Пры фіксацыі нязначных парушэнняў дарожных правілаў, за якія не прадугледжана магчымасць пазбаўлення пасведчання кіроўцы, пастанова выносіцца на месцы і аўтаўладальнік можа аплаціць штраф на працягу 30 дзён. Раней на гэта адводзілася пяць сутак. У той жа час у выпадку пратэрміноўкі памер спагнання павялічыцца на дзве базавыя велічыні.

Акрамя таго, чакаецца ўвядзенне бальнай сістэмы ўліку парушэнняў ПДР. Сутнасць яе ў тым, што за кожную правіннасць кіроўцы будуць атрымліваць балы. Але гэтыя балы могуць быць ануляваны, калі на працягу года, лічачы ад апошняй адзнакі, кіроўца ні разу не парушыў правілы дарожнага руху. Як расказаў начальнік аддзела забеспячэння правапрымяняльнай дзейнасці УДАІ МУС Аляксандр Занімон, дадзеную ініцыятыву дэпутаты абмяркуюць ужо на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Асобна трэба сказаць пра комплекс мер па павышэнні бяспекі руху «Добрая дарога», які актыўна рэалізуецца ў краіне.

— Сутнасць яго ў тым, каб максімальна паменшыць колькасць загінулых людзей у розных ДТЗ, — паведаміў начальнік аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ведамства Дзмітрый Навой. — Рэалізацыя праграмы «Добрая дарога» да 2025 года выратуе жыцці больш як 11 тысяч грамадзян. Якім шляхам гэта будзе дасягнута? Па-першае, гэта глыбокі аналіз існуючых пагроз з пастаноўкай канкрэтных задач, а таксама ацэнкай эфектыўнасці кіраўніцкіх рашэнняў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца. Па-другое, гэта канкрэтныя ініцыятывы, такія як стварэнне аўдыту бяспекі дарожнага руху, структурызацыя вулічна-дарожнай сеткі, укараненне канцэпцыі веласіпеднага руху, абсталяванне двароў шлагбаумам і агароджамі дзіцячых пляцовак. Таксама будзе ўсталяваны кантроль за асвятленнем на складаных участках дарогі, за наяўнасцю траўмабяспечных апор і прымяненнем дэмпферных прылад (атэнюатараў) у месцах правядзення работ. Яшчэ можна назваць мерапрыемствы па заспакаенні скораснага рэжыму, па кіраванні транспартным попытам, стварэнне элементаў інтэлектуальнай транспартнай сістэмы. Усе гэтыя шматлікія крокі распрацаваны нашымі спецыялістамі з выкарыстаннем замежнага вопыту. Улічаны самыя разнастайныя нюансы. Справа толькі за добрасумленным выкананнем азначаных пунктаў.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.