Вы тут

«Пісьменнік і час»: азербайджанскія ініцыятывы


Пачынаючы з 2015 года, калі ўпершыню ў Мінску праходзіў Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», удзел у гэтым міжнародным творчым праекце заўжды прымае і азербайджанскі бок. Публіцыст Балдадаш Ганбагараў, Салатын Мірзоева, Чынгіз Алі аглу, Камран Назірлі — тыя азербайджанскія калегі, што дапамагалі заўжды ствараць беларусам міжнародную літаратурную пляцоўку.


Сёлета да ўдзелу ў сімпозіуме далучыліся кіраўнік апарату Цэнтра перакладаў пры Кабінеце міністраў Азербайджанскай Рэспублікі перакладчык Яшар Аліеў і начальнік упраўлення па культуры Цэнтра перакладаў пры Кабінеце міністраў Азербайджанскай Рэспублікі Эцімад Мурадаў. Яны і выступалі ў час работы сімпозіума, удзельнічалі ў мерапрыемствах XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Дарэчы, сёлета была прэзентавана выдадзеная ў Мінску пры падтрымцы Цэнтра «Анталогія азербайджанскай паэзіі». Падзея прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Спадары Я. Аліеў і Э. Мурадаў, удзельнічаючы ў розных імпрэзах, сустракаючыся з выдаўцамі, кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вылучылі шэраг розных прапаноў. Першая з іх — выдаць у Баку анталогію беларускай дзіцячай літаратуры на азербайджанскай мове. У сваю чаргу яны гатовы падрыхтаваць, укласці анталогію азербайджанскай дзіцячай літаратуры для перакладу і выдання па-беларуску. Таксама ў час перагавораў з азербайджанскімі калегамі абмяркоўваліся і пытанні выдання на беларускай мове кніг паэзіі Мікаіла Мушвіга і Гусейна Джавіда. Спраўджванне гэтых праектаў будзе і своеасаблівым вяртаннем знакамітых азербайджанскіх паэтаў у Беларусь. Цікавым падаецца наступны факт: у 1936 годзе ў Мінску праводзіўся вечар азербайджанскай паэзіі, у якім якраз і ўдзельнічалі М. Мушвіг і Г. Джавід.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!