Вы тут

Браканьеры забівалі трох жывёл адразу


Факт незаконнай здабычы дзічыны з выкарыстаннем петляў на тэрыторыі Лепельскага раёна выяўлены паблізу населенага пункта Фатынь. У браканьерскай пастцы былі знойдзены парэшткі казулі з двума эмбрыёнамі. Па факце незаконнага палявання і нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю ў памеры 600 базавых велічынь праводзіцца праверка.


Некалькімі днямі раней работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта затрымалі трох жыхароў Браслаўскага раёна, якія займаліся незаконнай здабычай ласёў у паляўнічых угоддзях нацпарку “Браслаўскія азёры”. Затрыманне адбывалася паблізу вёскі Савічы ў той момант, калі браканьеры ўжо здабылі і разабралі самку лася, як высветлілася пазней, з двума эмбрыёнамі. Такім чынам, адным стрэлам браканьеры фактычна забілі адразу трох ласёў. Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа.

Падчас вобыску ў домаўладаннях браканьераў і падазраваных саўдзельнікаў канфіскавана чатыры адзінкі незарэгістраванай паляўнічай зброі, у тым ліку два карабіна, 126 патронаў, 80 кілаграмаў мяса дзічыны, а таксама рыбалоўныя сеткі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».