Вы тут

У красавіку Беларусь наведае дэлегацыя французскага Сената


Яе ўзначаліць кіраўнік групы дружбы «Францыя — Беларусь» Сената Францыі Шарль Генэ.


Візіт адбудзецца па ініцыятыве беларускага боку і будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у лістападзе мінулага года падчас сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.

Як паведаміў «МС» старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі Віктар СІРЭНКА, візіт французскіх парламентарыяў запланаваны на 15—19 красавіка бягучага года.

Нагадаем, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і група дружбы «Францыя—Беларусь» у Сенаце Францыі. Дзейнасць гэтых груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.

Як падкрэсліў суразмоўнік, гэты візіт можна назваць знакавым не толькі для міжпарламенцкіх узаемаадносін, але і для краіны ў цэлым.

На нядаўняй сустрэчы Віктара Сірэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дзідзье Канесам абмяркоўвалася праграма планаванага візіту французскіх парламентарыяў, у якой адлюстраваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя афіцыйных сустрэч у Савеце Рэспублікі і Міністэрстве замежных спраў, запланавана знаёмства з экспартным і інвестыцыйным патэнцыялам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, а таксама прапрацоўваецца магчымасць візіту на Гродзеншчыну: адным з пунктаў значыцца Шчучын, дзе ў гады Першай сусветнай вайны знаходзіўся лагер для ваеннапалонных. Сто гадоў таму ў ім утрымліваўся ў ліку іншых афіцэраў капітан французскай арміі Шарль дэ Голь, які пасля стаў генералам і Прэзідэнтам Францыі.

— Асаблівая ўвага падчас візіту будзе аддадзена ўмацаванню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і ролі парламенцкага вымярэння ў пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязяў і інвестыцыйнага партнёрства паміж краінамі, — адзначыў суразмоўнік.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Для пашырэння супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.