Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні атрымаецца наладзіць адносіны з партнёрамі — і ў дзелавой, і ў асабістай сферах. У прадпрымальнікаў і начальнікаў не выключаны канфлікты з падначаленымі, якія адгукнуцца ў аддаленай будучыні. Серада — дзень «дэжавю»: здаецца, вы ўсё гэта ўжо калісьці перажывалі. Магчыма, дарэчы, і аднаўленне даўніх сувязяў. Усе справы, пачатыя ў пятніцу, абяцаюць поспех. У выхадныя паспрабуйце не паддавацца ляноце і спакусам.

ЦЯЛЕЦ. Жыццё наладжваецца. Варта лавіць момант і радавацца быццю. Зможаце быць адначасова ветлівымі і настойлівымі, а менавіта гэта — ключ да поспеху. Поспехам завершыцца барацьба са шкоднымі звычкамі: вы не толькі справіцеся з імі, але і дапаможаце іншым людзям. Выхадныя абяцаюць масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень абяцае быць прыемным. Вас чакаюць цікавыя падзеі і сустрэчы. Многія жаданні і мары спраўдзяцца. У аўторак парадуе каханы чалавек. Субота ўдалая для сяброўскай вечарынкі і адпачынку, нагоніце дэфіцыт зносін, стаўшы цэнтрам усеагульнай увагі. Аднак не губляйце галавы, захоўвайце спакой.

РАК. У пачатку тыдня лепш не даймаць сябе залішняй перагрузкай на рабоце, а прысвяціць планаванню дзейнасці на бліжэйшы час. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. Вы ўсё паспееце, калі не будзеце спяшацца. У пятніцу можа ўзнікнуць неабходнасць адстойваць свае інтарэсы. І ў гэты ж дзень вы здабудзеце новага сябра.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні не варта апускацца ў негатыў, зайздрасць, пачуццё віны. Паспрабуйце некалькі скараціць аб'ём работы. Лепш лішні раз абдумаць свае словы і дзеянні. Хуткі прагрэс у справах наўрад ці магчымы, таму пажадана запасціся цярпеннем. У сярэдзіне тыдня вас могуць уцягнуць у службовыя інтрыгі. Ваша задача на найбліжэйшы час — з той жа энергіяй, з якой вы займаецеся домам, сям'ёй і работай, пачаць займацца сабой.

ДЗЕВА. Актыўнасць і прадпрымальнасць прынясуць поспех у справах. Паспрабуйце спакойна ставіцца да перамен, што адбываюцца ў калектыве. Пажадана не правакаваць адкрытага супрацьстаяння і канфліктных сітуацый. Серада можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня, практычна ўсё, што запланавалі, рэалізуецца. У выхадныя пажадана ні з кім не сварыцца, асабліва з дзецьмі.

ШАЛІ. Новыя ідэі і планы лепш старанна прааналізаваць, звярнуць увагу на недахопы і ліквідаваць іх, і толькі пасля гэтага пачаць ажыццяўленне. У пачатку тыдня верагодны знаёмствы, сустрэчы, паездкі. Не спрабуйце прымаць удзел ва ўсім і выкарыстоўваць усе магчымасці адразу. У выніку мала што паспееце. Вас могуць збянтэжыць адносіны з сябрамі, праявіце вытрымку і дапамажыце ім мудрай парадай.

СКАРПІЁН. Тыдзень можа шмат чаму навучыць. Ён насычаны падзеямі і схіляе да актыўных і рашучых дзеянняў. Трэба будзе перасіліць сябе і вызваліцца ад шэрагу комплексаў, якія абцяжарвалі жыццё. Важна не паддавацца эмоцыям. На службе, калі не будзеце разменьвацца на дробязі, чакаюць вялікія поспехі. Тыдзень удалы для здабыцця дадатковай крыніцы даходу. У пятніцу многія праблемы вырашацца самі па сабе, жаданае само пойдзе да вас у рукі, карыстайцеся момантам.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся і з работай, і з асабістым жыццём. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэяў, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. Панядзелак можа аказацца ўдалым днём для пераменаў і пераасэнсавання каштоўнасцяў. Але фінансавымі праблемамі займацца пакуль не варта. У суботу магчыма выгадная дзелавая прапанова. У нядзелю толькі вам будзе па сілах уціхамірыць кіпячыя страсці.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні даспадобы будзе работа не ў камандзе, а па індывідуальным плане. Пракладзеныя шляхі вам не падыдуць. У панядзелак паспрабуйце не дапускаць праявы эгаізму ў адносінах да калег па рабоце і блізкіх людзей, не будзьце дробязнымі. У чацвер вы, напэўна, што-небудзь не паспееце ці куды-небудзь спозніцеся, старайся быць больш уважлівымі. У выхадныя, у спакойнай абстаноўцы можна вырашыць бытавыя праблемы, якія так доўга адкладаліся.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы здольныя на якасны рывок на рабоце. Добра было б таксама заняцца сваім здароўем, адпачыць ці адправіцца ў падарожжа. У аўторак вас чакае спакушэнне, не верце кампліментам і абяцанням. У сераду будзе выдатна атрымлівацца падрыхтоўка справаздач, верагодна, давядзецца шмат працаваць з паперамі і званкамі, мець зносіны з людзьмі. Пачынаючы з чацвярга, паспрабуйце знізіць рабочую нагрузку да мінімуму.

РЫБЫ. Надыходзячы тыдзень спрыяльны для ўвасаблення ідэй у рэальнасць. Аднак у аўторак дзелавая паездка можа стацца абсалютна бескарыснай з-за масы непаразуменняў, лепш перанесці яе на іншы дзень. Імкнучыся да дасканаласці і поспеху ў асабістым жыцці, памятайце, што не ўсё залежыць ад знешнасці. Памятайце пра дабрыню, цярплівасць і такт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.