Вы тут

Музей Якуба Коласа правядзе акцыю ў міжнародны Дзень роднай мовы


Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!", прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, паведамілі БЕЛТА ў музеі.


Удзельнікам музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!" прапануецца напісаць дыктант па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога менавіта ўзяты ўрывак. Тыя, хто выканаюць заданне на дзесяць балаў і правільна назавуць твор класіка, атрымаюць узнагароды ад музея. Акрамя таго, кожны зможа праверыць свае веды аб жыцці і творчасці пісьменніка, а таксама па беларускай мове і літаратуры ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне "Куфэрак скарбаў роднай мовы". 

"Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў рабоце на глебе айчыннай культуры, з'яўляючыся адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой славуты ліст-заклік аб крытычным стане роднай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі: "Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў", - працытавалі ў музеі.

Музейная акцыя "Дзясятка - за Коласа!" пройдзе 21 лютага ў 11.00.

Міжнародны дзень роднай мовы - свята, якое з 2000 года адзначаецца 21 лютага для падтрымання моўнага багацця і шматмоўя, а таксама садзейнічання ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.