Вы тут

З незнаёмымі па тэлефоне лепш адкрыта не гаварыць


Тым больш на банкаўскую тэму.

Упраўленне абароны інфармацыі Нацыянальнага банка інфармуе аб тым, што ў нашай краіне зафіксаваныя выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу.


Сутнасць вішынгу ў тым, што зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь і іграючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка або іншых), пад рознымі падставамі выманьваюць у трымальніка плацёжнай карткі канфідэнцыйную інфармацыю або просяць што-небудзь зрабіць са сваім рахункам. Вынік заўсёды адзін і той жа — грошы з карткі знікаюць.

Устаноўлена, што ашуканцы тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, называючыся супрацоўнікамі банкаў (у тым ліку Нацыянальнага банка), пад рознымі нагодамі просяць даць пашпартныя даныя, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента банка.

У большасці выпадкаў нумары тэлефонаў махляроў могуць быць схаваныя альбо належаць аператарам сувязі іншых дзяржаў. Аднак у асобных выпадках больш хітрыя злодзеі выкарыстоўваюць спецыяльныя тэхналогіі, і тады нумары тэлефонаў, з якіх ажыццяўляюцца званкі, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, названыя на сайце банка.

Супрацоўнікі Нацбанка звяртаюць увагу: работнік банка пры тэлефанаванні кліенту загадзя павінен ведаць усе неабходныя яму даныя. Таму паведамляць камусьці рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя даныя ні ў якім разе нельга.

У Нацбанку рэкамендуюць у выпадку паступлення падобных званкоў адразу ж звярнуцца ў кантакт-цэнтр банка, які эмітаваў картку, расказаць аб сітуацыі і далей прытрымлівацца рэкамендацый супрацоўніка банка.

Калі зламысніку ўсё ж удалося атрымаць рэквізіты карткі або быў устаноўлены факт крадзяжу грашовых сродкаў, варта неадкладна заблакаваць картку і звярнуцца з заявай у праваахоўныя органы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».