Вы тут

У Гродзенскай вобласці не спыняюцца пошукі Максіма Мархалюка


У поле зроку міліцыі трапляюць новыя асобы, якія ў той час знаходзіліся ў раёне знікнення непаўналетняга хлопчыка. Нагадаем, што 10-гадовы жыхар вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна Максім Мархалюк знік у Белавежскай пушчы 16 верасня 2017 года. З тае пары мінула паўтара года.


Па факце знікнення хлопчыка была распачата крымінальная справа. Пошукамі Максіма займаліся праваахоўныя органы, ратавальнікі, валанцёры, члены пошукавых атрадаў і ўсе неабыякавыя да яго лёсу людзі.

Зараз гэта тэма не такая «гарачая» ў СМІ, бо прайшло нямала часу, але гродзенская міліцыя не спыняе пошукі. Як вядома, гэты выпадак знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Аб ходзе работ гродзенцы пастаянна інфармуюць. Восенню прачэсвалі мясцовасць з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, якія могуць дапамагчы знайсці цела ці нейкія часцінкі адзення. Было абследавана 170 кварталаў ляснога масіву, у тым ліку з паветра. Але пакуль безвынікова.

Разам з тым у поле зроку міліцыі трапляюць усё новыя асобы, якія былі паблізу месца здарэння. Выяўлена 3816 чалавек. Устаноўлена больш за 11 тысяч уладальнікаў паляўнічых стрэльбаў, апытана больш за сто чалавек, якія маглі знаходзіцца ў тым раёне. З такой жа мэтай праверана больш за 2400 транспартных сродкаў.

У міліцыі найбольш імавернай лічаць версію няшчаснага выпадку. Да такой думкі тут схіляюцца з-за асаблівасцяў гэтага раёна — гушчары, балоты... Хлопчык мог заблудзіць. Але спыняць пошукі ў рэгіёне не збіраюцца. Яны працягнуцца да тае пары, пакуль не будзе поўнай яснасці ў гэтай справе, паведамілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў.

Дарэчы, Максім — адзіны непаўналетні ў вобласці, якога да гэтага часу не атрымалася знайсці. Апошні выпадак датычыўся двух падлеткаў з Гродна, якія зніклі ў сярэдзіне студзеня. Іх знайшлі ў добрым стане праз пяць дзён, аднаго — у Магілёве, другога — у Маскве. А ўсяго ў спісе тых, каго шукае УУС, знаходзіцца амаль 250 чалавек. Некаторыя яшчэ з 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Без тэрміну даўнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.