Вы тут

У суботу і нядзелю тэмпература паветра ўдзень складзе 1—8 градусаў цяпла


Тэмпературны фон у першай палове лютага аказаўся на 4—6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму.

У выхадныя дні надвор'е ў краіне будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Балканскім паўвостравам. Таму ў нас чакаецца паступленне не па сезоне цёплых паветраных мас, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень у вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Толькі пад уплывам франтальнага раздзела ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ад нуля да плюс 6 градусаў.

У суботу і нядзелю паўднёвыя вятры працягнуць пераносіць у нашу краіну цёплае паветра. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 1—8 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны дасягне плюс 9—10 градусаў. Такі тэмпературны фон больш чым на месяц апярэджвае кліматычную норму і адпавядае апошнім датам сакавіка — пачатку красавіка. Істотных ападкаў не прагназуецца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаюцца туманы. Асобныя ўчасткі дарог застануцца слізкія.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, а ўначы пры праясненнях будзе падмарожваць. У панядзелак будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей, там уначы чакаецца ад нуля да плюс 3 градусаў, а ўдзень — 4—7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, пры праясненнях па ўсходзе краіны панізіцца да мінус 11 градусаў. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Як ў пачатку красавіка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».