Вы тут

Тыдзень дызайну ў Мінску сёлета пройдзе ў абноўленым фармаце


Мінскі тыдзень дызайну пройдзе ў сталіцы з 1 па 10 мая, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота: bsa.by

Падобнае мерапрыемства адбудзецца ў горадзе не ўпершыню, але ў гэты раз яно плануецца ў больш інтэнсіўным фармаце.

- У гэтым годзе Тыдзень дызайну робіць стаўку на нестандартны фармат - міждысцыплінарнасць, аб'яднанне, супрацоўніцтва, інтэрактыўнасць, - кажуць арганізатары мерапрыемства.

На тэрыторыі Верхняга горада абсталююць больш за дзясятак пляцовак, на якіх намечаны майстар-класы, лекцыі, выставы, прэзентацыі, экспазіцыі малых архітэктурных формаў і аўтарскіх інсталяцый. Прычым на кожнай пляцоўцы будзе свая ўнікальная праграма. У фестывалі прымуць удзел больш за 40 каманд дызайнераў, а таксама архітэктары, мастакі, танцоры, акцёры і музыканты.

- Для ўзвядзення павільёнаў на тэрыторыі Верхняга Горада запрошана больш за 13 замежных студый і калектываў, - адзначаюць арганізатары. - Мы прымаем удзельнікаў з Расіі, Польшчы, Кітая, Францыі, Англіі, Ірландыі, Фінляндыі, Бразіліі, Ізраіля, Іспаніі, Турцыі і Арменіі. Кожная канструкцыя-павільён - унікальнае часовае збудаванне, якое мае сваю функцыю і не толькі ўпрыгожыць горад, але і патэнцыйна стане новай пляцоўкай для правядзення вольнага часу жыхароў і гасцей сталіцы. Частка павільёнаў пасля завяршэння мерапрыемства застанецца да канца сезона і стане цэнтрам прыцягнення ўвагі гасцей Мінска падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў.

Больш падрабязна з праграмай тыдня можна азнаёміцца ​​на сайце Беларускага саюза архітэктараў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.