Вы тут

Ролікі TED загучаць цяпер і на беларускай мове


З англійскай мовы на беларускую перакладаюць ролікі сусветна вядомай канферэнцыі TED вучні 23-й мінскай гімназіі, прадзіраючыся праз складанасці тэрміналогіі, каб зрабіць беларускую мову яшчэ больш вядомай у свеце.


Дзявяцікласнікі Піліп Аслюк, Мірон Вітушка і адзінаццацікласніца Амелія Шчарбіна ўзяліся за пераклад на беларускую мову адукацыйных ролікаў знакамітай канферэнцыі TED, а менавіта ролікі TED ED – кароткія (працягласцю каля чатырох хвілін) адукацыйныя відэаўрокі на самыя разнастайныя тэмы. Прычым ролікі абралі для сябе не самыя простыя. Мірон Вітушка, напрыклад, перакладаў ролік на тэму "Чаму мы плачам? Тры тыпы слёз". Прызнаецца, што самым складаным для яго было знайсці адпаведнікі ў беларускай мове для няпростых англійскіх тэрмінаў, але хлопец справіўся – яго работа была адобрана рэдактарамі TED і зараз беларускую мову можна выбраць сярод іншых моў свету пры праглядзе перакладзеных ролікаў на сайце TED.

Па словах дырэктара 23-й гімназіі Ірыны Пасюкевіч, такая ўключанасць вучняў у выкананне вялікай і адказнай справы – добры педагагічны прыём. Вучні вызваліся зрабіць гэтыя пераклады па ўласнай ініцыятыве, а персанальная зацікаўленасць – найлепшая матывацыя ў вучобе. 

Рух TED (папулярны фармат інтэлектуальных канферэнцый, абрэвіятура ад Technology, Entertainment, Design – тэхналогіі, забавы, дызайн) становіцца ўсё больш вядомым і на Беларусі: штогод у нашай краіне ладзяцца вялікія канферэнцыі TEDx, на якіх выступаюць вядомыя беларусы і запрошаныя госці.

У гэтым годзе фармат TED дойдзе і да беларускіх старшакласнікаў – у маі 2019 года пройдзе вялікая канферэнцыя TEDxYouth@Minsk, на якой выступяць дзесяць фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу velcom YOUTH, які зараз праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk па ініцыятыве velcom.  Вучні 10-х і 11-х класаў рыхтуюць свае праекты ў трох кірунках: тэхналогіі, культура і інклюзія. Пры вынікі свайго праекта ім трэба расказаць у фармаце кароткага відэароліка, а сам конкурс цалкам праходзіць на беларускай мове.

Дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС падкрэслівае: "У праекце velcom YOUTH ад беларускіх старшакласнікаў патрабуецца далёка не самае простае – агучыць ідэю, якая зможа змяніць свет да лепшага. Потым школьнікам прапанавалі "пракачаць" свае веды ў сферы публічных выступленняў, навыкаў прэзентацыі, стварэнні і рэалізацыі праектаў. Адукацыйная частка праекта была рэалізаваная з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій – навучальны кантэнт і зараз даступны ўсім ахвотным".  

У вучняў 10-х і 11-х класаў яшчэ ёсць магчымасць падаць свае заяўкі і даслаць відэаролікі на конкурс да 20 лютага. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце праекта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.