Вы тут

У Мінску адбудзецца сямейна-спартыўнае свята “Зімовыя забавы”


17 лютага, у нядзелю, на тэрыторыі брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў у сталіцы (вайсковая часць 3214, праспект Незалежнасці, 191) пройдзе сямейна-спартыўнае свята “Зімовыя забавы”. Пачатак у 11.00, паведамілі ў МУС.


У праграме — паказальныя выступленні па рукапашным баі ваеннаслужачых роты спецыяльнага прызначэння, роты разведкі спецыяльнага прызначэння, дэфіле ваеннага аркестра.

У спартыўна-ваенна-жартоўнай эстафеце прымуць удзел зборныя каманды ад падраздзяленняў брыгады, у склад якіх увойдуць вайскоўцы, што праходзяць службу па прызыву, іх бацькі і афіцэры са сваімі жонкамі і дзецьмі.

Усе ахвотныя змогуць праверыць сябе на трапнасць і вынослівасць у конкурсах “Сакалінае вока”, “Хакейны буліт”, “Крутая горка”, “Куфар скарбаў”, “Паветраны снайпер”, памерацца сіламі ў перацягванні каната, пастраляць з пнеўматычнай зброі.

Акрамя ўсяго будзе арганізавана выстава сучаснага ўзбраення і тэхнікі, а таксама спецыяльна абсталяваны фотазоны для ахвотных зрабіць памятныя здымкі з вайскоўцамі роты ганаровай варты або разведчыкамі.

Падмацаваць свае сілы госці свята змогуць бліны, вайсковай кашай і духмянай гарбатай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».