Вы тут

Набытыя за базавую велічыню будынкі дазволяць выкарыстоўваць як аграсядзібы


У Беларусі ў гэтым годзе чакаецца прыняцце ўказа аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, у адпаведнасці з якім у будынках, набытых за адну базавую велічыню, дазваляецца займацца аграэкатурыстычнай і рамеснай дзейнасцю (1 БВ цяпер складае Br25,5). Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.


Фота: stogova.livejournal.com

Акрамя таго, праект дакумента прадугледжвае магчымасць афармляць растэрміноўку на набыццё дзяржмаёмасці на тэрмін да трох гадоў, скарачэнне крокаў продажу аб'ектаў на аўкцыёнах. "Сёння для паніжэння кошту аб'ектаў, у выпадку калі яны па якіх-небудзь прычынах не запатрабаваныя, неабходна прайсці шэраг этапаў па зніжэнні цаны на 20%, 50%, 80%, потым аб'ект выстаўляецца за базавую велічыню. Прадугледжваецца магчымасць адразу паніжаць кошт да 50%", - растлумачыў Андрэй Гаеў.

Праектам указа таксама спрашчаецца парадак продажу аб'ектаў на разбор для наступнага выкарыстання будаўнічых матэрыялаў.

У цяперашні час пытанні ўключэння ў абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржмаёмасці прапісаны ва ўказе №294. Новы нарматыўны акт накіраваны на павышэнне эфектыўнасці распараджэння дзяржмаёмасцю. "Радыкальна падыходы не мяняюцца. Мяркуецца эвалюцыйны шлях развіцця з улікам практыкі прымянення дзеючага заканадаўства, - адзначыў Андрэй Гаеў. - Праект указа ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта, усе неабходныя ўзгадненні пройдзены. Чакаем яго прыняцця".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.