Кобрынская цацачная фабрыка „Палессе“ мае намер размясціць вытворчасць у Ульянаўскай вобласці. Пагадненне аб інвеставанні ў стварэнне новага прадпрыемства было падпісана 14 лютага на Расійскім інвестыцыйным форуме ў Сочы.
Вытворчасць беларускай кампаніі размесціцца на так званай тэрыторыі апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця „Дзімітраўград“, у новым індустрыяльным парку ДІП „Майстар“. Аб’ём інвестыцый перавысіць 200 млн расійскіх рублёў, працаўладкавацца змогуць больш за 150 чалавек. У перспектыве ў кампаніі ёсць магчымасць павялічыць колькасць працоўных месцаў да 500, калі будзе расці попыт на прадукцыю, паведамляе прэс-служба губернатара Ульянаўскай вобласці Сяргея Марозава.
У рамках рэалізацыі праекта плануецца пабудаваць некалькі аб’ектаў: вытворчы цэх, цэх зборкі і два склады для паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі.
„Вялікая ўдача, што нам удалося размясціць праект у тэрыторыі апераджальнага развіцця, так як гэта новы від вытворчасці, які, з аднаго боку, дазволіць дыверсіфікаваць эканоміку Дзімітраўграда, не абмяжоўвацца толькі аўтамабільнай галіной, а з другога боку, дазволіць прымяніць ужо наяўныя там кампетэнцыі па вырабе пластмас“, - адзначыў Марозаў.
У 2020 годзе інвестар мае намер пачаць вытворчасць.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.