Вы тут

Знішчэнне гнёздаў гракоў з 16 лютага забароненае


Ранняй вясной гракі пачынаюць весці актыўны і шумны лад жыцця. Яны дружна абнаўляюць свае гнёзды або будуюць новыя, селячыся калоніямі паблізу людскога жытла.


Чаму існуе забарона на разбурэнне гнёздаў пасля 15 лютага?

Спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Максім Нямчынаў тлумачыць: “У калоніях гракоў у іх гнёздах (ды і ў гнёздах варон і сарок таксама) могуць гнездавацца драпежныя птушкі: дробныя совы і сокалы. Напрыклад, вушатыя совы займаюць гнездавыя ўчасткі, адкладаюць яйкі і выхоўваюць птушанят нават раней за гракоў. Пры гэтым драпежныя птушкі, асабліва совы, часцяком застаюцца незаўважнымі. Таму ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб жывёльным свеце” былі ўнесеныя змяненні, і цяпер, каб не турбаваць птушак і не знішчаць птушанят разам з гнёздамі, дзейнічае забарона на знішчэнне гнёздаў ужо з 16 лютага”.

 Пасля 15 лютага абразанне галінаў з гнёздамі пагражае штрафамі. “Ахова птушак Бацькаўшчыны” просіць паведамляць пра такія парушэнні. Можна патэлефанаваць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Трэба паведаміць пра дату і месца здарэння, пастарацца зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Перапісаць ці зняць на фота надпісы на спецвопратцы персаналу. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.

Кругласутачны тэлефон дзяжурнага эколага Мінпрыроды: 8 017-267-55-70.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».