Вы тут

Двое мінчан прынеслі з сабой на дзень нараджэння наркотыкі


Аператыўнымі супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Савецкага РУУС былі затрыманы двое мінчан, якія прынеслі з сабой на дзень нараджэння наркотыкі.


Хлопцы 19 і 18 гадоў прыехалі на яго да сяброўкі, якой споўнілася 16 гадоў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. Пры сабе ў 18-гадовага мінчаніна мелася каля аднаго грама гашышу, у 19-гадовага ж было выяўлена каля двух грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Мефедрон». Апошні растлумачыў праваахоўнікам, што павінен быў падзяліць існуючы наркотык з іншымі ўдзельнікамі свята, у тым ліку і з імянінніцай. Маладыя людзі былі затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі да спажывання наркатычных рэчываў.

18-гадовы хлопец можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. 19-гадовы — на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Абодва з'яўляюцца студэнтамі. Супрацоўнікі міліцыі звяртаюць увагу на той факт, што згаданае мерапрыемства павінна было прайсці без удзелу бацькоў альбо каго-небудзь з дарослых, і нагадваюць бацькам аб арганізацыі вольнага часу сваіх дзяцей.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Экстаз» для імянінніцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.