Вы тут

Італьянскі калектыў «Tеnоrеs» выступіў у Мінску і Нясвіжы


У Мінску і Нясвіжы прагучалі старажытныя сардзінскія спевы ў выкананні італьянскага калектыву «Tеnоrеs» — гэта частка культурнай акцыі, прысвечанай беларуска-сардзінскім сувязям, што ўзніклі больш як 400 гадоў таму.


...Як ведаюць многія, знакаміты італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні 13 гадоў свайго жыцця правёў у Беларусі і браў самы непасрэдны ўдзел у будаўніцтве і праектаванні ўнутранага аздаблення адной з жамчужын Беларусі — Нясвіжскага палаца Радзівілаў, а таксама фарнага касцёла і калегіі езуітаў. (У знак удзячнасці і прызнання заслуг першага ў ВКЛ і Польшчы барочнага архітэктара ў 1993 годзе ў Старым парку Нясвіжа быў устаноўлены бюст Джавані Бернардоні). Але па дарозе ў Вялікае Княства Літоўскае архітэктар шмат працаваў на будаўніцтве цэркваў у Італіі — Неапалі, Абруца, Кальяры. Не дзіўна, што сёння менавіта прадстаўнікі італьянскага рэгіёна Сардзінія, які шчыльна супрацоўнічае з нашай краінай у сферы культуры і адукацыі, ініцыявалі культурную акцыю ў гонар свайго славутага земляка.

У прыватнасці, у Нацыянальным гістарычным музеі і Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» даў бясплатныя канцэрты творчы калектыў Tеnоrеs Su Сunsоnu Sаntu Juаnnе dе Thіеsі, які пазнаёміў беларускую публіку са стылем сардзінскіх харавых спеваў — між іншым, у 2005 годзе ён быў унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА як узор унікальнасці і прыгажосці. Акрамя таго, сёння італьянскія спецыялісты па культуры прадставілі ў Нясвіжы фотавыстаўку «Джавані Марыя Бернардоні на Сардзініі», дзе можна ўбачыць работы архітэктара на італьянскім востраве і знайсці іх падабенства з беларускімі гістарычнымі помнікамі, а таксама правялі навуковы семінар аб ролі Бернардоні ў кантэксце культурных сувязяў нашых краін.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Повязь часу ў музыцы... і камені

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».