Вы тут

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праходзіць у Германіі з 15 лютага


У адным з самых значных мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням ваеннага супрацоўніцтва, удзельнічае і беларуская дэлегацыя.


Рыхтаваўся візіт на канферэнцыю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары запрасілі яго прыняць удзел у панэльнай дыскусіі 16 лютага на тэму «Адносіны Усход — Захад» сумесна з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам Грузіі Мамукай Бахтадзэ, генеральным сакратаром АБСЕ Томасам Грэмінгерам.

«Аднак літаральна ў самы апошні момант узніклі пэўныя часавыя накладкі. У сувязі з неабходнасцю вырашэння важных пытанняў беларуска-расійскіх адносін у ходзе перагавораў з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным у горадзе Сочы гэтым разам удзел у Мюнхенскай канферэнцыі на ўзроўні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не з’явіўся магчымым», — паведаміў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.

Нашу краіну ў Мюнхене прадставяць пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка і старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праходзіць ужо 55-ы раз і працягнецца да 17 лютага. Арганізатары мяркуюць, што яна будзе самай маштабнай за ўсе часы: чакаюць да 600 гасцей. Сярод асноўных тэм сустрэчы значацца еўрапейскія праблемы, адносіны заходніх краін і Расіі, палаючыя канфлікты на карце свету. Традыцыйна канферэнцыя з’яўляецца люстэркам таго, як далей будуць развівацца адносіны краін і якіх поглядаў прытрымліваюцца палітычныя эліты. Як лічаць эксперты, гэтым разам асабліва вострымі будуць дыскусіі паміж Германіяй, якая не хоча павялічваць ваенныя выдаткі на абарону, і ЗША з гэтай нагоды. Да таго ж напружанне канферэнцыі дадае і прыпыненне дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!