У Мінску на мемарыяльным комплексе «Востраў слёз» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. На ўрачыстае мерапрыемства сабралася некалькі тысяч людзей: ветэраны афганскай вайны, удовы, маці, сыны якіх не вярнуліся з баёў альбо памерлі ад раненняў. У цырымоніі ўскладання вянкоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх і ветэранскіх устаноў, ваеннаслужачыя і курсанты. Па традыцыі, «афганцы» памянулі сваіх загінулых аднапалчан і выпілі за здароўе жывых.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.