Уладзімір Талайка пакінуў пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства "Мінскхлебпрам", які аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі на самім прадпрыемстве.
"Яму не падоўжылі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага", - сказалі ў "Мінскхлебпраме".
Выконваючым абавязкі кіраўніка "Мінскхлебпрама" стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.
- Уладзімір Талайка кіраваў "Мінскхлебпрамам" з 2011 года. Выпускнік Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума па спецыяльнасці "тэхнік-механік" на пачатку кар'еры паспеў папрацаваць на Вераскавым спіртзаводзе. У 1986 годзе, калі ішла рэструктурызацыя спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, пераразмеркаваўся на мінскі хлебазавод № 4 на пасаду майстра рамонтнага ўчастка. З гэтага часу яго прафесійная дзейнасць была звязана з хлебабулачнай прамысловасцю.
- Ужо больш як год у "Мінскхлебпраме" бурляць хваляванні. У судах і праваахоўных органах разглядаецца некалькі рэзанансных спраў, галоўнымі фігурантамі якіх з'яўляюцца топ-менеджэры дадзенага аб'яднання. А ў канцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў і зусім выказалі недавер Уладзіміру Талайку.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.