Вы тут

Прагноз надвор'я на 17 лютага


У Беларусі ў нядзелю, 17 лютага, чакаецца да 8 градусаў цяпла, паведаміў Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: depositphotos.com

Паводле дадзеных сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу абыдзецца без істотных ападкаў, месцамі чакаецца слабы туман. Невялікія ападкі, у асноўным дождж, пройдуць днём у асобных раёнах. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, днём будзе 2-8 градусаў са знакам плюс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?