Вы тут

Вяселле дальнабойніка: у Баранавічах да ЗАГС пад'ехалі чатыры цягачы


Жыхары горада Баранавічы сталі сведкамі незвычайнага відовішча 16 лютага ў апоўдні, піша Intex-press.


Да ЗАГС пад'ехалі чатыры чырвоныя Renault T і тры джыпа. У гэты дзень стварыць сям'ю вырашылі жыхары горада Артур Емяльянчык і Алеся Сурма. Маладым па 26 гадоў, да вяселля яны сустракаліся два гады.

"Я працую дальнабойнікам, - распавёў Артур. - З дзяцінства марыў працаваць вадзіцелем, а таксама хацелася, каб у вясельным картэжы было некалькі цягачоў".

Маладыя прыехалі да загса на джыпах, а за рулём Renault T былі сябры і калегі жаніха.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.