Вы тут

Вольга Мазуронак перамагла ў марафоне ў Ганконгу


Лёгкаатлетка Вольга Мазуронак заняла першае месца ў марафонскім бегу ў Ганконгу, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, піша БЕЛТА.


Беларуска прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 26 хвілін і 13 секунд і ўстанавіла рэкорд трасы. 

Папярэдні рэкорд марафонскай трасы ў Ганконгу ў мінулым годзе ўстанавіла Гулумэ Талеса з Эфіопіі (2 гадзіны 29 хвілін 37 секунд). Раней еўрапейскім бегунам перамагчы ў марафоне ў Ганконгу ўдалося ў 2004 годзе. Тады выйграла нарвежская спартсменка Гітэ Карлсшой.

Для Вольгі Мазуронак старт у Ганконгу стаў першым пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне ў жніўні мінулага года. "Правяла прадуктыўныя зборы ў Кеніі, таму форма перад стартам у Ганконгу была добрай. Траса на праведзеным марафоне - адна з самых складаных. На працягу ўсіх 42-х км даводзілася бегчы то ўверх у гару, то ўніз з яе. Таксама пастаянны вецер. Вядома, задаволеная выступам. Упэўненая, што калі б я бегла па іншай трасе з іншым рэльефам, то змагла б устанавіць свой асабісты рэкорд. Выбрала менавіта марафон у Ганконгу для таго, каб добра падрыхтавацца да чэмпіянату свету ў Катары. Вельмі хачу, каб пік маёй формы прыпаў менавіта на сусветны форум у Досе", - пракаментавала свой выступ спартсменка.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна.